29 сакавіка адбыўся III Форум арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыўных груп Сакавiцкiя сустрэчы 2019.
Гэта пляцоўка для абмену досведам паміж актыўнымі людзьмі арганізацый грамадзянскай супольнасці, дзейнасць якіх накіравана на пазітыўныя змены ў грамадстве.
Амаль 180 прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыўных груп грамадзян, донарскіх і міжнародных арганізацый, даследчыцкіх цэнтраў, органаў мясцовай улады і кіравання, бізнесу, СМІ, а таксама незалежных экспертаў і экспертак сустрэліся ў гасцінных прасторах Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Рау.
На Форуме працавалі Прастора кансультацый, Прастора даследаванняў, Прастора грамадзянскай актыўнасці, Прастора грамадзянскіх правоў, Прастора перспектываў і Дыскусійная прастора.
Пашанцавала прыняць удзел у гэтым форуме і спецыялістам «Цэнтра паспяховаха чалавека». Шмат цiкавых сустрэч, прыемных знаёмстваў, каштоўных ведаў i пазiтыўных эмоцый традыцыйна падаравалi Сакавiцкiя сустрэчы 2019 усiм удзельнiкам.